БГЗХА «Харошкі»

Прэса

05 сакавіка 2024 года

"Я не шукала танцы. Я шукала цікавых людзей". Як стваралі легендарныя "Харошкі"?

Навіны

15 лютага 2024 года

Ансамбль “Харошкі” запрашае адзначыць прыход вясны разам!

Прэса

24 студзеня 2024 года

Паўвекавы алмаз «Харошак»

  • Галоўная
  • Навіны
  • «Харошкі» дзеляцца сваім багатым вопытам
Навіны
09.11.2019

«Харошкі» дзеляцца сваім багатым вопытам

6 лістапада ансамбль «Харошкі» прымаў у сябе гасцей з г.Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. У мэтах набыцця каштоўнага вопыту ў галіне народна-сцэнічнага танца рэпетыцыю ансамбля наведала Гарбунова Вольга Аляксандраўна, pаслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, прадстаўнік Камітэта па культуры Ленінградскай вобласці, а разам з ёй кіраўнікі самадзейных фальклорных харэаграфічных калектываў Ленінградскай вобласці.
«Харошкі» дзеляцца сваім багатым вопытам

Артысты паказалі фальклорныя нумары з залатога фонду ансамбля, а таксама нумары з праграмы «Полацкі сшытак». Госці падзякавалі калектыву шчырымі апладысментамі. Быў адзначаны высокі ўзровень прафесійнага майстэрства артыстаў, добрасумленнае стаўленне да працы, індывідуальны адметны почырк і непадобнасць ансамбля «Харошкі» на іншыя калектывы.

Валянціне Іванаўне Гаявой, мастацкаму кіраўніку, была ўручана падзяка ад імя Рыжова Андрэя Рыгоравіча, дырэктара Дома народнай творчасці Ленінградскай вобласці за захаванне, развіццё і папулярызацыю народных традыцый.

Таксама ў ходзе сустрэчы калегі абмеркавалі шэраг творчых пытанняў, актуальныя праблемы жыцця калектываў, перспектывы супрацоўніцтва.

Ансамбль «Харошкі» шмат разоў выступаў з канцэртамі ў Ленінградскай вобласці і г. Санкт-Пецярбургу, кожны канцэрт праходзіў з нязменным аншлагам.

  • Галоўная
  • Навіны
  • Калектыў
    • Мастацкі кіраўнік
    • Аб калектыве
    • Гастролі
    • Райдэр
    • Школа-студыя
    • Аркестр
    • Ідэалагічная праца
  • Праграмы
    • «Мы –беларусы» («Поры года»)
    • «Полацкі сшытак»
    • «Фальклор»
    • «Тураўская легенда»
    • «Бывай, ХХ стагоддзе» («Бабруйскія карцінкі» і «Местачковыя карцінкі»)
    • «Мой лёс – Харошкі»
  • Медыя
    • Прэса
    • Відэа
  • Кантакты
© 2004 - БДAЗХА «Харошкі»
Распрацоўка: ЦВР «Кастрычніцкі»

КУПІЦЬ БІЛЕТ

  • RU
  • EN
Instagramm
Facebook
<